13 жніўня 2009
Сёння ў судзе Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы адбыўся разгляд справы па сутнасці. Прадстаўнік ЖРЭУ ў суд не з’явіўся, пакінуўшы пісьмовую просьбу разглядаць справу без яго. Суддзя М. І. Сельмановіч палічыў прэтэнзіі камунальнікаў неабгрунтаванымі. ЖРЭУ спрабавала спагнаць грошы за зафарбоўванне 19 надпісаў, у той час як адказчыкі нанеслі толькі тры. Здавальняючых доказаў пры гэтым прадстаўлена не было. Прайграўшае справу ЖРЭУ мусіць сплаціць судовыя выдаткі, адказчыкі ж былі вызваленыя ад якіх бы тое ні было выплатаў.
Болей навінаў па тэме на Індымэдыі Беларусь:
https://belarus.indymedia.org/17690