Фільм Віктара Корзуна “Верыць толькі ветру”

2007 год, 32 хвіліны, каляровы, рэжысёр Віктар Корзун.

Фільм складаецца з двух маналогаў: пра сваё бачанне праблем, выкліканых Чарнобыльскай катастрофай, распавядаюць дазіметрыстка Настасся Пятроўна і прафесар Іван Нікітчанка. Яны абое – ліквідатары аварыі на ЧАЭС, але іх погляды на рэчаіснасць амаль процілеглыя. Фільм каштоўны яшчэ і тым, што Настасся Пятроўна праводзіць экскурсію па зоне адсялення, якая ў апошнія гады ізноў гаспадарча асвойваецца.

Фільм "Верыць толькі ветру. Чарнобыль 20 год пасля" прызнаны лепшай малабюджэтнай стужкай на Міжнародным фестывалі экалагічнага кіно ў Вааса (Фінляндыя, 2008 год): http://wildlife.vaasa.fi/?file=110

Рэпартаж Севярына Квяткоўскага ("Радыё Свабода"): http://www.svaboda.org/content/Article/756996.html

Інтэрвію Віктара Корзуна "Нашай ніве": http://www.nn.by/index.php?c=ar&i=8193

Фрагменты з фільма на "Белсаце": http://www.belsat.eu/generator.php?p=1,10,14,18,21,573

Фільм можна замовіць, напісаўшы па адрасе: antyatam_d (на) riseup.net

This entry was posted in Искусство против ядерных технологий. Bookmark the permalink.